«Памажыце!» Як ціхары затрымлівалі анархіста Трухановіча і перашкаджалі журналісткам НН

26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху" ў двары дома за «Макдональдсам», што на Багдановіча, быў жорстка затрыманы анархіст Ігар Трухановіч. Таксама міліцыя перашкаджала журналісткам «Нашай Нівы» здымаць на відэа гэта затрыманне:

Што атрымалася зняць — глядзіце на відэа:



Пасля гэтага журналістак «НН» затрымалі на прыпынку тралейбуса № 40 ля завода «Гарызонт».


Затрыманне адбывалася наступным чынам: у тралейбус на прыпынку зайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Адзін з іх указаў рукой на журналістак: «Гэта і гэта», пасля чаго іх вывелі з тралейбуса і завялі ў сіні «фальксваген», які стаяў побач і, верагодна, ехаў за тралейбусам.


Супрацоўнікі не назвалі свайго імя і не паведамілі, куды вязуць, забралі мабільныя тэлефоны. Затым прывезлі да Савецкага РУУС. У машыне ў журналістак перагледзелі касеты з акцыі, а таксама фотаапарат і флэшкі з мабільных тэлефонаў. Праверылі дакументы.


Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістак адпусцілі без складання пратаколу.


Яшчэ адно відэа затрымання Трухановіча зняла і выклала ў свой Фэйсбук Darja Katkouskaja





Метки к статье: Макдональдсам, затрыманы, Чарнобыльскага, падчас, Труханов, анарх, двары, жорстка, Багданов, шляху, дома




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики