Новая хваля ціску на Мікалая Стакевіча

На палітзняволенага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Стакевіча пачалася новая хваля ціску. Звесткі пра гэта атрымала жонка палітыка Марына Адамовіч. За ўдзел у Плошчы 2010 Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення па артыкуле "Аб масавых беспарадках”. Ён катэгарычна адмаўляўся пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі, напісання якога ад палітзняволенага дабіваліся спачатку адміністрацыя Шклоўскай калоніі №17, а потым Магілёўскай турмы №4. 

- Я маю звесткі пра тое, што пасля непрацяглага перапынку пачаліся чарговыя правакацыі супраць Мікалая Статкевіча ў Магілёўскай турме №4. Наколькі мне вядома, у мінулую нядзелю двойчы спрабавалі здзейсніць нейкія правакацыі супаць яго ў камеры. На жаль, пакуль што мне змест дакладна не вядомы.

Але нават у жорсткіх турэмных умовах Мікалай Статкевіч не губляе прысутнасці духа, працягвае аналізаваць як цяперашнюю сітуацыю, так і мінулае Беларусі. Па словах Марыны Адамовіч, ён даслаў эсэ, у якім разважае пра нацыянальную ідэю. У бліжэйшы час гэтая праца будзе апублікаваная на асабістым сайце палітыка.


Беларускае Радыё Рацыя



Метки к статье: Звестк, жонка, асуджаны, атрымала, Плошчы, дзел, пачалася, зняволення, nпал, гэта, тзняволенага




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики