Жыхары Гродна: Палітвязняў трымаюць, каб даражэй прадаць

Каб палепшыць дачыненні з Еўрасаюзам, Аляксандр Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў. Такія патрабаванні выстаўляе яму Еўропа. Карэспандэнт БелаПАН звярнуўся да жыхароў Гродна з пытаннем: "Чаму ж усё-такі палітзняволеных не выпускаюць з турмаў?" Вось адказы ўдзельнікаў гутаркі:

"Напэўна, гэта трэба пакінуць на сумленні ўладаў. Хаця чорт яго знае, насамрэч: чаму? Палітыка — брудная справа, таму лезці туды не варта. А калі лезеш у вялікую палітыку, значыцца, лезеш, выбачайце за выраз, у вялікае г...".

"Асабіста я супраць той дзейнасці, якую яны вядуць. Мяне ён задавальняе, цяперашні прэзідэнт. Мяне няма за што саджаць. Вядома, міласць праяўляць заўсёды лепш, чым жорсткасць".

"Асабіста я б іх выпусціў: даў бы пад зад, і няхай ідуць к чортавай мацеры. Ён па-свойму думае, я па-свойму".

"Усе яны самі вінаватыя. Яны ўсе апазіцыянеры і харчуюцца ад Амерыкі ды Еўрапейскага саюза. Я думаю, іх не трэба выпускаць".

"Каго не выпускаюць? Ну, гэта ж палітыка: зразумела, чаму іх не выпускаюць. Ну як чаму? Таму што іншадумства. Заўсёды так было ў краіне: іншадумцаў пераследавалі і будуць пераследаваць далей".

"Які сэнс трымаць? Ну, значыць, не дзяліліся з тым, з кім трэба, правільна? Вось таму і трымае. Калі будуць дзяліцца, тады ўсе будуць на свабодзе".

"Каб даражэй прадаць — маё меркаванне такое. Каб даражэй прадаць — трымае. Карацей, каб было чым таргавацца".

"Трымаюць для гандлю як палітвязняў. Ну, а што іншае падумаеш? Толькі такое на думку прыходзіць. Як жывы тавар. Можа, які чарговы крэдыт каб..."

"Баіцца. Вы пытаецеся, чаму не выпускае? Лічу: усё ж баіцца. Выпусціць аднаго-другога, давядзецца ўсіх выпускаць. А яны пачнуць нешта рабіць, пацягнецца як нітка за нітку — адно за другое. Вядома, яму прасцей не выпускаць".


Метки к статье: Гродна, турма, ропа, твязня, nКарэспандэнт, патрабаванн, выста, жыхаро, пытаннем, дзельн, выпускаюць




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики