Эўразьвяз рыхтуе дыялёг з уладамі Беларусі?

Склалася ўражаньне, што на канфэрэнцыі ў Брусэлі прадстаўнікі Эўрапарлямэнту пераконвалі беларускую апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць ў неабходнасьці дыялёгу з уладамі.

Нават арганізатары не чакалі такога ажыятажу вакол канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня ў Брусэлі.

Павышаную цікавасьць справакавалі заявы, апублікаваныя ў інтэрнэце напярэдадні, — спачатку супольная дэклярацыя Янукевіча, Мілінкевіча і Някляева, а потым рэакцыя Андрэя СаньнікаваГалоўнае пытаньне, якое ў чарговы раз падзяліла апазыцыю — ці патрэбны дыялёг з рэжымам?

«Дыялёг пра мадэрнізацыю зь беларускім грамадзтвам?» — так афіцыйна называлася канфэрэнцыя, хаця выступы эўрадэпутатаў і прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ахоплівалі значна шырэйшыя тэмы.

Заля была практычна запоўненая. Увогуле, у калідорах Эўрапарлямэнту загучала беларуская мова. Акрамя запрошаных гасьцей, былі беларускія студэнты з Варшавы, прадстаўнікі беларускай эміграцыі, аналітыкі і журналісты.

Зь вітальным словам выступіў непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі, старшыня камітэту па дачыненьнях зь Беларусьсю, польскі дэпутат Філіп Качмарэк. Ён прапанаваў прааналізаваць вынікі і паразважаць пра будучыню праекту «Дыялёг па мадэрнізацыі», якому ў сакавіку споўніўся год.

Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі адзначыў, што ўлады не дэманструюць жаданьня да дыялёгу пра мадэрнізацыю, але пры гэтым у беларускім грамадзтве адбываюцца істотныя зьмены. Паводле Памяноўскага, улады Беларусі не разумеюць, што «мадэрнізацыя — гэта ня значыць пафарбаваць плот».


Эўразьвяз рыхтуе дыялёг з уладамі Беларусі?Віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч адзначыў, што дыялёг неабходны, і спаслаўся на досьвед польскай «Салідарнасьці».  Паводле яго словаў, трэба супрацоўнічаць з элітамі на мясцовым узроўні, што рана ці позна наступіць пэрыяд трансфармацыі, калі кантакты і досьвед гэтых людзей будуць неабходныя.

Старшыня камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту Эльмар Брок падкрэсьліў, што праблема эфэктыўнасьці «Дыялёгу пра мадэрнізацыю» ня ў тым, каб павялічыць грашовую дапамогу, а ў тым, як гэтыя грошы асвойваюцца. Таксама выказаў скепсіс што да саміту «Усходняга партнэрства», які мае адбыцца ў Вільні ўвосень.

Ляўрэат прэміі Эўрапарлямэнту імя Сахарава 2006 г. Аляксандар Мілінкевіч выказаўся на карысьць дыялёгу Эўразьвязу з рэжымам, паколькі гэта адцягне Беларусь ад Расеі. Паводле яго словаў лібэралізацыя ў 

2009-2010 мела плён, а правакацыя на плошчы 19 сьнежня 2010 году адбылася «не без удзелу расейскіх спэцслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Эўразьвяз адмовіцца ад санкцыяў.

Дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу Гунар Віганд паведаміў, што ў Тбілісі адбылася сустрэча, падчас якой Штэфан Фюле і Уладзімір Макей дамовіліся аб далучэньні Беларусі да «Дыялёгу пра мадэрнізацыю». Пры гэтым даў зразумець, што дыялёг з уладамі будзе адбывацца не разам з грамадзянскай супольнасьцю, а паралельна.

Эўразьвяз рыхтуе дыялёг з уладамі Беларусі?Адзін з каардынатараў рабочых групаў «Дыялёгу пра мадэрнізацыі» Аляксандар Аўтушка-Сікорскі прадэманстраваў слайды з аналізам і ацэнкай эфэктыўнасьці праекту. Паводле яго словаў, 95 працэнтаў беларусаў ня чулі пра  «Дыялёг». Паводел яго словаў, цяпер плянуецца адкрыцьцё гэтак званай «другой дарожкі» «Дыялёгу пра мадэрнізацыю» — з удзелам прадстаўнікоў ураду Беларусі.

Сярод беларускіх выступоўцаў меркаваньні падзяліліся ў стаўленьні да магчымага дыялёгу з уладамі. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што спадзявацца на шмат крокаў з боку ўлады не выпадае, і «калі будзе адбывацца мадэрнізацыя, то гэта будзе аўтарытарная мадэрнізацыя, без дэмакратызацыі грамадзтва».

Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў ідэю дыялёгу з уладамі без удзелу грамадзянскай супольнасьці:

«Па-ранейшаму застаюцца тры ўмовы: вызваленьне вязьняў і іх рэабілітацыя, правядзеньне свабодных і празрыстых выбараў, а пасьля — дыялёг пра мадэрнізацыю. І толькі ў такім парадку, ніякім іншым».

Немагчыма сказаць, чые аргумэнты аказаліся мацнейшыя. На канфэрэнцыі не прымалася рашэньняў і рэзалюцыяў. Аднак мяркуючы па ўсім, «Дыялёг пра мадэрнізацыю» будзе працягвацца.

Ці атрымаецца ўцягнуць у гэты праект улады Беларусі — неўзабаве будзе бачна.



Источник - Радыё Свабода. Автор - Франак Вячорка.


Метки к статье: рапарлямэнту, пераконвал, неабходнасьц, ражаньне, апазыцыю, дыял, беларускую, Брусэл, Склалася, nпрадста, супольнасьць




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики