Хваляванні будаўнікоў у Віцебску

1 красавіка кіраўніцтву будаўнічага рэуспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскі домабудаўнічы камбінат” было не да смеху — у мікрараёне Білева рабочыя прадпрыемства адмаўляліся прыступаць да працы.

 Будаўнічыя краны ў Білева, Віцебск. фота Сержука Серабро


У сацыяльнай сетцы "Вконтакте” з’явіўся зняты на мабільны тэлефон відэаролік, які зафіксаваў спрчэку будаўнікоў з кіраўніцтвам. "Народныя навіны Віцебска” звязаліся з аўтрам відэа і высветлілі падрабязнасці. Аказалася, што прычынай незадавальнення рабочых, як і на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва ў чэрвені 2012 года, стала затрымка заробка.


Справа ў тым, што 1 красавіка гэтыя супрацоўнікі домабудаўнічага камбіната не змаглі атрымаць абяцаны ім заробак за люты. Толькі пасля хваляванняў прыкладна ў 12:50 2 красавіка на рахунках рабочых з’явіліся грошы, аднак толькі 50% ад сумы за люты — другую палову абяцаюць выплаціць цягам тыдня.

Супрацоўнікі Віцебскага домабудаўнічага камбіната незадаволеныя не толькі несвоечасовай выплатай заробкаў, але і іх памерамі — большасць атрымлівае ад 2 да 3 мільёнаў рублёў. 2 красавіка завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва, які належыць камбінату, наведаў прадстаўнік міністэрства, які пабяцаў праз пару месяцаў павялічаць заработную плату, але рабочыя гэтым абяцанням не вераць, бо, па іх словах, камбінат знаходзіцца ў гаротным фінансавым становішчы. Таксама рабочыя распавядаюць, што рэгулярна здараюцца прастоі з-за адсутнасці бензіна, саляркі, газа ці будматэрыялаў, а гэта адмоўна ўплывае на заробкі. Ёсць праблемы нават з інструментам і спецвопраткай.


Нагадаем, што ў канцы мінулага месяца старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец раскрытыкаваў будаўнічую галіну рэгіёну за марудныя тэмпы жыллёвага будаўніцтва.



Метки к статье: адма, буда, цтву, лева, цебск, рабочыя, красав, смеху, прадпрыемства, працы, прадпрыемства




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики