Французскі журналіст Вінацье: Беларусь стала тым, чым збіраўся быць СССР

Аўтар выдання The Global Journal, які даследуе нашу краіну, распавёў пра асаблівую адметнасць, якую заўважыў у нашай краіне.

У Еўрасаюзе Беларусь уяўляецца спячым вулканам, які ажывае толькі перад выбарамі. Такую думку Еўрарадыё выказаў француз Ларан Вінацье — доктар палітычных навук і аўтар выдання The Global Journal. Адна з яго публікацый атрымала прыз на конкурсе Belarus in Focus, які праводзіць Інфармацыйны офіс "Салідарнасці з Беларуссю".

 

 

"У той жа Швейцарыі, дзе я зараз жыву, першая асацыяцыя пра Беларусь — гэта Чарнобыль, — пералічвае Ларан Вінацье. — Другая — гэта палітычныя супярэчнасці паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Трэба сказаць, што многія людзі ў ЕС думаюць, што ваша краіна — гэта суб’ект Расійскай Федэрацыі. Не ўсе чулі, што Беларусь — незалежная. У нас у галовах некалькі такіх клішэ. І пісаць лепш, іх абыходзячы".

 

Ведаю, што друкуеце матэрыялы пра Расійскую Федэрацыю, Каўказ, Украіну. Якія асаблівыя адметнасці вы заўважылі ў Беларусі?

 

"Адна выснова, да якой я прыйшоў: Беларусь стала тым, чым спадзяваўся зрабіцца Савецкі Саюз. Так, некаторыя іншыя даследчыкі са мной пагаджаюцца. Гэта своеасаблівы маленькі СССР". 

 

І чаго не дасягнулі ў Саюзе, што ажыццявілася ў Беларусі?

 

"Гэта, напрыклад, адміністратыўнае пытанне, праца сацыяльных служб. Тут усё параўнальна лягчэй, чым у тым жа Кіеве. Гэта назіраю не толькі я, але і іншыя замежнікі, якія бываюць у Беларусі, пераважна французы. Штодзённае жыццё, яно не звязана з палітыкай. У параўнанні з многімі іншымі гарадамі былога СССР у Мінску яно больш лёгкае".

 

У сэнсе? Маецца на ўвазе, што затораў на дарогах няма?

 

"Гэта таксама. Яшчэ тое, калі звяртаешся да чыноўнікаў, то праблемы вырашаюцца хутчэй".

 

Ці часта ў СМІ Еўрапейскага Саюза пішуць пра Беларусь?

 

 

"Не часта. У гэтым годзе і ў наступным, па-мойму, у прэсе пра Беларусь не будзе шмат напісана. Падчас выбараў зноўку пачнуць з’яўляцца матэрыялы".

 

Ці робіцца больш розгаласу ў той жа Швейцарыі пра Беларусь? Усё ж краіны знаходзяцца не так далёка адна ад адной. 

 

"Нічога ў гэтым плане не мяняецца. Беларусь — гэта краіна-фантом, ніхто не ведае дакладна, што там адбываецца. І ёсць меркаванне, што нічога не адбываецца. І свет чакае ў Беларусі рэвалюцыі".

 

Дык, відаць, і пра Літву, Славенію, іншыя неагромністыя краіны мала розгаласу.

 

"Пра гэтыя краіны таксама мала пішуць. Але пра Беларусь яшчэ менш, бо яна пакуль не з’яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскага Саюза. Краіна месціцца на самай мяжы з ЕС — і пра яе амаль нічога не вядома".

 

А Еўрасаюзу Беларусь патрэбна? Ёсць меркаванне: насамрэч сённяшняя сітуацыя, калі мы з’яўляемся своеасаблівай буфернай зонай паміж ЕС і Расіяй, усім бакам выгадная. Тым часам сама Беларусь не развіваецца належным чынам.

 

"Беларусь, Украіна, Малдова знаходзяцца геаграфічна на Еўрапейскім кантыненце. А значыцца, ёсць і правы быць сябрам Еўрасаюза. Рана ці позна гэта здарыцца, хоць і неабходна абмеркаванне такога рашэння. Але сёння ёсць рознагалоссі і выбіраюцца розныя шляхі развіцця".


Автор - Яўген Валошын.


Метки к статье: асабл, якую, распав, нашай, адметнасць, даследуе, важы, Global, нашу, Journal, выдання




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики