Клімавіцкага гаварыпраўдаўца вэрбаваў КДБ

27 сакавіка Аляксандра Балобіна, актывіста кампаніі «Гавары праўду», дапыталі ў Крычаўскім міжраённым аддзеле ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Як заяўляе 23-гадовы актывіст, крычаўскія супрацоўнікі КДБ забралі яго з раённага ваенкамату Клімавічаў, куды яго выклікалі позвай на мэдкамісію. Паводле Балобіна, двое камітэтчыкаў, якія не прадставіліся, сказалі, каб ён сеў у іхную машыну.

Балобін: «Мяне з Клімавічаў завезьлі ў Крычаў у будынак КДБ. Там дапытвалі пад ліст апытаньня. Правёў я там тры гадзіны. Мне „прывязвалі" артыкул, што я вяду сваю дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то бок ад кампаніі „Гавары праўду". Мяне запалохвалі. Казалі, што гутарка павінна заставацца „толькі між намі". Бо гэта „ў вашых інтарэсах, мы ж ня можам вам загадаць, мы ў свабоднай краіне", — так гаварылі».

Аляксандар Балобін лічыць, што нагодай для гутаркі ў КДБ сталася ягоная дзейнасьць у Клімавіцкім раёне як каардынатара кампаніі «Гавары праўду». Актывіст зазначае, што падчас допыту на стале ў камітэтчыкаў ляжалі некалькі тэчак з матэрыяламі пра ягоную дзейнасьць.

Балобін: «Там была інфармацыя пра тое, што 25 сакавіка мы раздавалі віншавальныя ўлёткі да Дня Волі. Я ім казаў, што ва ўлётках не было ніякіх зьвестак ні пра палітычныя партыі, ні пра кампаніі. Я ім даводзіў, што мы хацелі проста людзям сказаць, што ёсьць такое сьвята і іх віншуем зь ім. На гэта яны мне адказалі, што я мушу зразумець, чым ня трэба займацца, то бок каб я болей не займаўся дзейнасьцю ад імя „Гавары праўду". Яшчэ прапаноўвалі мне, як я гэта разумею, супрацоўніцтва, а яны называлі гэта кансультацыямі. Яны тлумачылі, што будуць зьвяртацца па дапамогу зь нейкай інфармацыяй, а я ім буду дапамагаць парадамі. Я адмовіўся».

Як паведамілі Радыё «Свабодзе» крычаўскія праваабаронцы, да якіх пасьля выхаду з КДБ зьвярнуўся па дапамогу Аляксандар Балобін, ён склаў у абласную пракуратуру скаргу на камітэтчыкаў. У ёй дзеяньні супрацоўнікаў КДБ называюцца незаконнымі. Адзначаецца, што падчас допыту Балобіна запалохвалі і прапаноўвалі яму стаць інфарматарам. Як пазначана ў скарзе, пратакол апытаньня складаў начальнік Крычаўскага КДБ Ільля Краўцоў. Аляксандар Балобін просіць пракуратуру праверыць факт законнасьці допыту і пакараць вінаватых.


Метки к статье: Аляксандра, аддзеле, Гавары, актыв, Балоб, кампан, сакав, нным, дапытал, дзяржа, бясьпек


  • Это уже смешно читать \"Говори правду\" из каждого пука делает трагедию. Так и пишите: готовим материал для будущего политического эмигранта (а за одно и отчет фондам с фабулой \"у нас ничего не получается на Беларуси\", под заглавием \"Проклятое КГБ не дает нам работать\".

    \"После трехчасовой \"беседы\" в КГБ Александра Балобина отпустили, отказавшись везти домой. Александр был вынужден добираться из Кричева в деревню Павловичи Климовичского района за собственный счет, с помощью междугороднего автобуса\".

    Какие изощренные пытки, не помёр проехав на автобусе? И вы пыжитесь что можете защитить граждан? Как? Бабскими слезами и стенаниями по поводу поездки на автобусе?



Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики