Куды ўсе з’ехалі

Нягледзячы на візавыя заслоны, адрозненні ў культуры і мовах, беларусы імкнуцца з’ехаць не толькі на ўсход. У мінулым годзе болей за 110 тысячаў грамадзян Беларусі мелі права жыць у краінах ЕС. А за 10 гадоў у ЗША перабраўся цэлы горад беларусаў, памерам большы за Ашмяны.

Афіцыйна ў Беларусі не вядзецца падлік грамадзян, якія выязджаюць за мяжу. Таму меркаваць пра маштабы эміграцыі і называць абсалютныя лічбы праблематычна. Найбольш характэрным паказчыкам можа быць колькасць відаў на жыхарства, выдадзеных у краінах Захаду беларусам.

За тры гады колькасць беларускіх імігрантаў у ЕС вырасла ў 2 разы

І такіх, падаецца, даволі шмат. Паводле дадзеных Еўрастату, не меней за 116 тысячаў беларускіх грамадзян у 2011 годзе валодалі правам пастаянна жыць у ЕС. Гэта роўна ў два разы больш за лічбы чатырохгадовай даўніны: у 2008 годзе відамі на жыхарства ў ЕС валодалі толькі 58 тысячаў беларусаў.

Вельмі часта палітыкі і эксперты кажуць пра тое, што большасць беларускіх эмігрантаў асела ў Расіі. Дакладнай ацэнкі з-за адсутнасці звычайных міграцыйных працэдур няма, але большасць экспертаў, апытаных DW месяц таму, сыходзяцца на лічбе ў 300 тысячаў беларускіх працоўных мігрантаў. Атрымліваецца, што колькасць беларусаў у ЕС, нягледзячы на візавую заслону і іншыя абмежаванні, не такая і маленькая.

Большасць беларусаў, якія маюць віды на жыхарства ў краінах Захаду, атрымалі яго дзякуючы еўрапейскім жонкам, мужам ці бацькам. Тых, хто знайшоў працу, няшмат. І гэта нягледзячы на тое, што апошнім часам ЕС усё больш лагодна ставіцца да беларусаў, якія маюць дастатковую кваліфікацыю і гатовыя працаваць на не самых папулярных на Захадзе пасадах. Гэтак, Нямеччына ў мінулым годзе адкрыла дзверы для праграмістаў і інжынераў з усяго свету ў надзеі прыцягнуць кваліфікаваных супрацоўнікаў у тыя галіны, у якія самі немцы ідуць не гэтак ахвотна.

Выключэнне складаюць беларусы, што маюць права жыць у Польшчы. Гэта прыкладна палова ад усёй беларускай дыяспары ў ЕС, якая ўтварылася літаральна за некалькі год дзякуючы картам паляка — статусу паляка па нацыянальнасці, які не мае грамадзянства Польшчы, але мае права знаходзіцца і працаваць у ёй колькі заўгодна. Болей за 60 тыс. беларусаў мелі польскі від на жыхарства ў 2011 годзе.

Прытулак за мяжой просіць усё меней беларусаў

Тыповы прыклад — Нямеччына. Большасць беларусаў маюць права жыць там з-за таго, што маюць сваякоў з нямецкім грамадзянствам. 20-я частка нямецкіх беларусаў вучыцца ў Германіі. Яшчэ каля 100 маюць статус уцекача. І толькі 691 адзін беларус жыў у 2011 у Германіі, таму што меў працу. Болей за ўсё нашых пасля Польшчы працуе ў Італіі — болей за 4 тыс. чалавек знайшлі там працу.

У ЗША сітуацыя падобная: большасць з тых, хто атрымлівае права на знаходжанне ў краіне, звычайна робяць гэта праз сямейныя сувязі. Толькі каля 200 беларусаў у 2011 годзе атрымалі права на пастаяннае знаходжанне ў Амерыцы дзякуючы новай працы. Яшчэ 356 беларусаў у гэты год атрымалі ў ЗША статус уцекача.

Агулам у Амерыцы прытулку просяць штогод каля ста беларусаў (у 2011 годзе — толькі 66). Гэта ў дзесяць разоў меней за колькасць беларусаў, якія прасілі прытулку з ЗША дзесяць гадоў таму. Але шанцы атрымаць прытулак усё гэтаксама высокія. Дакладна іх назваць цяжка, але колькасць тых, хто просіць прытулку, прыкладна ў два разы меншая за колькасць тых, хто яго атрымлівае ў наступныя гады.

З Беларусі ў ЗША з’ехаў цэлы горад

А вось грамадзянства ў Амерыцы атрымліваюць нашмат болей людзей за тых, хто прыязджае і надоўга застаецца ў ЗША легальна. У 2011 болей за 1 800 беларусаў сталі грамадзянамі гэтай краіны. Гэта рэкордная лічба за апошняе дзесяцігоддзе. Хаця агулам амерыканцамі за двухтысячныя сталі болей за 15 тыс. беларусаў — гэта болей за насельніцтва такога раённага цэнтру як Ашмяны.

Што да Еўропы, то большасць беларусаў выбірае нямецкае грамадзянства. Эксперты не бяруцца тлумачыць прычыну, аднак звяртаюць увагу на неблагія ўмовы жыцця ў гэтай адной з самых заможных краін свету. Да прыкладу, даследчыкі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў адзначаюць, што Беларусы найперш жадалі б выехаць у Нямеччыну і ЗША (паводле апытання 2011 году гэтага хочуць болей за чвэрці беларусаў). Аналітыкі звязваюць гэта з добрым стаўленнем да мігрантаў у гэтых краінах і іхняй сацыяльнай палітыкай.

Аднак лічбы тых, хто атрымлівае грамадзянства ў ЕС пакуль мізэрныя. Сітуацыя можа рэзка памяняцца ўжо цягам наступных 5 гадоў, калі большасць цяперашніх уладальнікаў картаў паляка канчаткова ўладкуюцца ў Польшчы. Тады Беларусь недалічыцца не адных толькі Ашмянаў.

Нягледзячы на візавыя заслоны, адрозненні ў культуры і мовах, беларусы імкнуцца з’ехаць не толькі на ўсход. У мінулым годзе болей за 110 тысячаў грамадзян Беларусі мелі права жыць у краінах ЕС. А за 10 гадоў у ЗША перабраўся цэлы горад беларусаў, памерам большы за Ашмяны. Афіцыйна ў Беларусі не вядзецца падлік грамадзян, якія выязджаюць за мяжу. Таму меркаваць пра маштабы эміграцыі і называць абсалютныя лічбы праблематычна. Найбольш характэрным паказчыкам можа быць колькасць відаў на жыхарства, выдадзеных у краінах Захаду беларусам. За тры гады колькасць беларускіх імігрантаў у ЕС вырасла ў 2 разы І такіх, падаецца, даволі шмат. Паводле дадзеных Еўрастату, не меней за 116 тысячаў беларускіх грамадзян у 2011 годзе валодалі правам пастаянна жыць у ЕС. Гэта роўна ў два разы больш за лічбы чатырохгадовай даўніны: у 2008 годзе відамі на жыхарства ў ЕС валодалі толькі 58 тысячаў беларусаў. Вельмі часта палітыкі і эксперты кажуць пра тое, што большасць беларускіх эмігрантаў асела ў Расіі. Дакладнай ацэнкі з-за адсутнасці звычайных міграцыйных працэдур няма, але большасць экспертаў, апытаных DW месяц таму, сыходзяцца на лічбе ў 300 тысячаў беларускіх працоўных мігрантаў. Атрымліваецца, што колькасць беларусаў у ЕС, нягледзячы на візавую заслону і іншыя абмежаванні, не такая і маленькая. Большасць беларусаў, якія маюць віды на жыхарства ў краінах Захаду, атрымалі яго дзякуючы еўрапейскім жонкам, мужам ці бацькам. Тых, хто знайшоў працу, няшмат. І гэта нягледзячы на тое, што апошнім часам ЕС усё больш лагодна ставіцца да беларусаў, якія маюць дастатковую кваліфікацыю і гатовыя працаваць на не самых папулярных на Захадзе пасадах. Гэтак, Нямеччына ў мінулым годзе адкрыла дзверы для праграмістаў і інжынераў з усяго свету ў надзеі прыцягнуць кваліфікаваных супрацоўнікаў у тыя галіны, у якія самі немцы ідуць не гэтак ахвотна. Выключэнне складаюць беларусы, што маюць права жыць у Польшчы. Гэта прыкладна палова ад усёй беларускай дыяспары ў ЕС, якая ўтварылася літаральна за некалькі год дзякуючы картам паляка — статусу паляка па нацыянальнасці, які не мае грамадзянства Польшчы, але мае права знаходзіцца і працаваць у ёй колькі заўгодна. Болей за 60 тыс. беларусаў мелі польскі від на жыхарства ў 2011 годзе. ТОП-10 краін Захаду, куды з’язджаюць Беларусы Польшча - 61994 Нямеччына - 16626 Італія - 8417 Літва - 4994 Чэхія - 4499 Гішпанія - 3416 Францыя - 2220 Латвія - 2164 Эстонія - 1964 ЗША - 1710 Колькасць відаў на жыхарства, дзейсных у 2011 годзе (для ЗША — колькасць пастаянных відаў на жыхарства, выдадзеных у 2011 падатковым годзе). Дадзеныя Еўрастат і Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША. Прытулак за мяжой просіць усё меней беларусаў Тыповы прыклад — Нямеччына. Большасць беларусаў маюць права жыць там з-за таго, што маюць сваякоў з нямецкім грамадзянствам. 20-я частка нямецкіх беларусаў вучыцца ў Германіі. Яшчэ каля 100 маюць статус уцекача. І толькі 691 адзін беларус жыў у 2011 у Германіі, таму што меў працу. Болей за ўсё нашых пасля Польшчы працуе ў Італіі — болей за 4 тыс. чалавек знайшлі там працу. У ЗША сітуацыя падобная: большасць з тых, хто атрымлівае права на знаходжанне ў краіне, звычайна робяць гэта праз сямейныя сувязі. Толькі каля 200 беларусаў у 2011 годзе атрымалі права на пастаяннае знаходжанне ў Амерыцы дзякуючы новай працы. Яшчэ 356 беларусаў у гэты год атрымалі ў ЗША статус уцекача. Агулам у Амерыцы прытулку просяць штогод каля ста беларусаў (у 2011 годзе — толькі 66). Гэта ў дзесяць разоў меней за колькасць беларусаў, якія прасілі прытулку з ЗША дзесяць гадоў таму. Але шанцы атрымаць прытулак усё гэтаксама высокія. Дакладна іх назваць цяжка, але колькасць тых, хто просіць прытулку, прыкладна ў два разы меншая за колькасць тых, хто яго атрымлівае ў наступныя гады. З Беларусі ў ЗША з’ехаў цэлы горад А вось грамадзянства ў Амерыцы атрымліваюць нашмат болей людзей за тых, хто прыязджае і надоўга застаецца ў ЗША легальна. У 2011 болей за 1 800 беларусаў сталі грамадзянамі гэтай краіны. Гэта рэкордная лічба за апошняе дзесяцігоддзе. Хаця агулам амерыканцамі за двухтысячныя сталі болей за 15 тыс. беларусаў — гэта болей за насельніцтва такога раённага цэнтру як Ашмяны. Што да Еўропы, то большасць беларусаў выбірае нямецкае грамадзянства. Эксперты не бяруцца тлумачыць прычыну, аднак звяртаюць увагу на неблагія ўмовы жыцця ў гэтай адной з самых заможных краін свету. Да прыкладу, даследчыкі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў адзначаюць, што Беларусы найперш жадалі б выехаць у Нямеччыну і ЗША (паводле апытання 2011 году гэтага хочуць болей за чвэрці беларусаў). Аналітыкі звязваюць гэта з добрым стаўленнем да мігрантаў у гэтых краінах і іхняй сацыяльнай палітыкай. Аднак лічбы тых, хто атрымлівае грамадзянства ў ЕС пакуль мізэрныя. Сітуацыя можа рэзка памяняцца ўжо цягам наступных 5 гадоў, калі большасць цяперашніх уладальнікаў картаў паляка канчаткова ўладкуюцца ў Польшчы. Тады Беларусь недалічыцца не адных толькі Ашмянаў.

Источник: http://freeregion.info/1170-kudy-se-zehal.html

Источник - Generation.by.

Видео

Блоги

Профиль
Войти через:

Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?

  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики