«Тое, што сказаў Лукашэнка, нічога агульнага з законам не мае»

Палітыкі каментуюць папярэджанне Лукашэнкі бізнесменам пра недапушчальнасць фінансавання апазіцыі.

На нарадзе па дзейнасці Савета развіцця прадпрымальніцтва Аляксандр Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасці ўдзелу беларускага бізнесу ў палітычнай барацьбе, прыстрашыўшы бізнесоўцаў, якія хочуць фінансаваць апазыцыю.


– Калі хтосьці з бізнесоўцаў будзе фінансаваць пятую калону ці нейкім іншым спосабам аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, барацьбу супраць дзяржавы. А там свае законы, няхай потым не крыўдзяцца падобныя бізнесмэны, — сказаў Лукашэнка.


Карэспандэнт «Салідарнасці» даведаўся ў апазіцыйных палітыкаў, чым можа быць абумоўлена падобная заява Лукашэнкі менавіта цяпер і ці на самай справе беларускі бізнес аказвае фінансавую дапамогу апанентам улады.


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька: «Кіраўнік краіны апусціўся да прамых пагроз у адрас бізнесу»


— Відавочна, падобныя заявы Аляксандра Лукашэнкі сведчаць аб дрэнным самаадчуванні беларускай улады. Кіраўнік краіны апусціўся да прамых пагроз у адрас беларускага бізнесу. Гэта не дапушчальна, таму што супярэчыць законам, Канстытуцыі і здароваму сэнсу. Нагадаю, што па беларускіх законах дапамога, у тым ліку і фінансавая, для афіцыйна зарэгістраванай палітычнай партыі не з'яўляецца злачынствам.


Што тычыцца гэтай заявы Лукашэнкі, відавочна адно: улада нервуецца.


Аляксандр Рыгоравіч, нават пры наяўнасці такога велізарнага апарата сілавых структур у Беларусі не з'яўляецца Богам на зямлі. Ён не можа ведаць усё і пра ўсіх, як бы яму таго не хацелася. Людзі бізнесу дапамагалі апазіцыі заўсёды: учора, сёння, будуць дапамагаць заўтра. І заўтра іх будзе яшчэ больш.


Я не маю на ўвазе тых бізнесменаў, якія гуляюць разам з Лукашэнкам у хакей і парацца ў лазні. Я маю на ўвазе сярэдні і малы бізнес, які фактычна задушаны ў Беларусі, не без дапамогі кіраўніка краіны. Менавіта прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу адчуваюць у поўнай меры «клопат» дзяржавы на сабе, шукаюць альтэрнатыву, імкнучыся дапамагчы тым, хто гэтую альтэрнатыву прапаноўвае.


Намеснік кіраўніка руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч: «Прыклад Анатоля Красоўскага ва ўсіх перад вачыма»


— Негалосная забарона на супрацоўніцтва бізнесменаў з апазіцыяй з'явілася не сёння — адзначыў ён. — Гэтая забарона ўзнікла адразу пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады. Бізнесмэнаў, якія супрацоўнічаюць з апанентамі рэжыму, разараюць, знішчаюць і забіваюць. Прыклад Анатоля Красоўскага ва ўсіх перад вачыма. Чаму менавіта цяпер Лукашэнка зрабіў падобную заяву? Думаю, што спецслужбы валодаюць фактамі супрацоўніцтва бізнесу і апазіцыі. А прадстаўнікі бізнесу бачаць, што становішча рэжыму хісткае, таму і шукаюць альтэрнатыву. Цяпер Лукашэнка проста агучыў у голас тое, пра што раней маўчаў.


Гэта заява ў чарговы раз паказвае, што група людзей, якая ўзурпавала ўладу ў Беларусі, будзе чапляцца за яе усімі, у тым ліку і незаконнымі метадамі. Бо тое, што сказаў Лукашэнка, нічога агульнага з законам не мае.


Што тычыцца канкрэтнай дапамогі апазіцыі з боку бізнесу, то яна, безумоўна, ёсць. Невялікая. Недзе дапамагаюць аргтэхнікай, дзесьці выпускам нейкай прадукцыі. Вядома, ніхто не назаве вам канкрэтныя імёны, ды і бізнесмены імкнуцца не афішаваць такую ​​ дапамогу. Іх можна зразумець. Ніхто не хоча атрымаць праблемы на роўным месцы.


Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў: «Ніхто асабліва дапамагаць апазіцыі не ірвецца»


– Нічога новага ў словах Аляксандра Рыгоравіча няма. Тое ён казаў і раней. Па ягонай логіцы бізнес, які не абслугоўвае ўладу, накіраваны супраць яе. У сваю чаргу беларускія бізнесоўцы не такія дурныя людзі, каб не разумець. З імі ў рэшце рэшт будзе тое самае, што і з апазіцыяй, улада іх проста знішчыць ці падамне пад сябе, забраўшы ўсялякую незалежнасць. Ніхто і пытацца не будзе.


Тыя, хто гэта разумее, магчыма і глядзяць у бок альтэрнатывы. Мяркую, што задача ўлады маніпалізаваць увесь бізнес у краіне. Апошнія арышты ва Упраўленні справамі прэзідэнта, арышт кіраўніцтва санаторыя «Беларусь» — гэта толькі першыя ластаўкі. Бізнесоўцаў проста імкнуцца запалохаць перспектывай аказацца на турэмных нарах. Хаця, скажу шчыра, у свой час меў пэўныя кантакты з прадстаўнікамі беларускага бізнеса. Ніхто асабліва дапамагаць апазіцыі не ірвецца. Людзі адкрыта кажуць, што баяцца за сябе і за свой бізнес.


Автор - Віталь Гарбузаў.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Февраль 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики