Яўгену Парчынскаму па тэлефоне прыгразілі "непрыемнасцямі"

Яўгену Парчынскаму па тэлефоне прыгразілі "непрыемнасцямі"Яўген Парчынскі не ведае, хто яму патэлефанаваў: невядомы не назваў свайго імя, але заявіў, што ён "з гарадской адміністрацыі". І "параіў" прыбраць з мясцовага незалежнага сайту артыкул  "Новополоцкие власти опять испугались", сказаўшы, што ў адваротным выпадку "будуць непрыемнасці".


Спадар Парчынскі рэдагуе сайт "Свабодны рэгіён", на якім размешчаны дадзены артыкул.


"Мне патэлефанаваў невядомы, заявіў, што ён з Наваполацкай гарадской адміністрацыі, і спытаў, ці я пісаў артыкул "Новополоцкие власти опять испугались". Я адказаў, што пад артыкулам ёсць подпіс, так што няма пра што пытацца. Тут пачаліся пагрозы "непрыемнасцямі"… Але ў мяне няма пэўнасці, што гэта насамрэч тэлефанавалі з выканкаму, бо чалавек адмовіўся назваць сябе. На такія тэлефонныя "жарты" я ўвагі звяртаць не збіраюся, і ўсё застанецца на сайце, як ёсць", -- сказаў Я.Парчынскі ПЦ «Вясна».


У артыкуле  "Новополоцкие власти опять испугались" гаворыцца пра тое, што мясцовым актывістам у каторы ўжо раз не далі дазволу на правядзенне пікета. Такі стан рэчаў, калі людзі не могуць скарыстацца сваім правам на свабоду выказвання сваіх думак і меркаванняў, прадстаўнікі дэмакратычнага руху лічаць ненармальным. Таксама ў артыкуле напісана, што пры ранейшым кіраўніку горада дазвол на акцыю атрымаць было яшчэ можна. Але цяпер, калі старшынёй гарвыканкама стала Наталля Качанава, правесці нейкую акцыю стала немагчыма, і адмовы паўтараюцца раз за разам.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры
Праваабарончы цэнтр Вясна

Падтрымаем вязьняў!

Счетчики