Главная > свобода мирных собраний / свобода слова > Заблякаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу

Заблякаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу


 

На тэрыторыі Беларусі заблякаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу www.bnknews.org.

 

Пра гэта сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч. Зайсьці на сайт немагчыма ўжо з учарашняга дня.

«Я думаю, што ўся гістэрыя, якая нарастае вакол нас, зьвязаная з акцыяй 3 ліпеня, бо ўся ідэалёгія гэтага рэжыму, як і ў Расеі відаць, сканцэнтраваная вакол падзей мінулай вайны. Бо нічога больш не засталося. Ідэалёгія славянскага братэрства пасьля вайны ва Ўкраіне ня можа быць скарыстаная. Таму спрабуюць зрабіць піяр на крыві мільёнаў.

А тут мы заявілі пра сваё права на гэтую дату і пра вяртаньне гэтай даты і яе сапраўднага сэнсу — Дня вызваленьня. Таму што гэта прыцягвае ўвагу да недарэчнай падмены Дня вызваленьня Днём незалежнасьці.

Таму і такі псыхоз, бо будуць пэўныя палітычныя страты, калі ўчыняць нейкія дзеяньні 3 ліпеня. Тым больш напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. Таму спрабуюць перашкодзіць сабрацца людзям рознымі спосабамі — і праз дыскрэдытацыю, і плюс інфармацыйна. Яны абсякаюць нашы інфармацыйныя магчымасьці. Бо сайт публікуе ўсю інфармацыю пра ўсе падзеі БНК. Там разьмешчаныя банэры пра акцыю 3 ліпеня, якія можна выкарыстоўваць у сацсетках», — сказаў Мікола Статкевіч.

БНК створаны ў траўні 2016 года па ініцыятыве групы апазыцыйных палітыкаў. У яго аргкамітэт увайшлі Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.



Вернуться назад