«Стаяць, с..кі, будзем страляць!»

«Стаяць, с..кі, будзем страляць!»

Як віцебскія міліцыянты арыштоўвалі жонку палітвязня.

Раніцаю 18 траўня каля будынку абласнога суда ў Віцебску, дзе меўся аднавіцца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі, затрымалі ягоную жонку Алену Каваленку і стрыечнага брата, а таксама актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алену Семенчукову. «Пад’ехала машына з міліцыянтамі, яны выскачылі з аўтамабіля, пачалі крычаць: “Стаяць, с..кі! Будзем страляць!”, што мяне вельмі здзівіла і ўразіла. – распавядае Алена Каваленка. – Нас трымалі больш за сем гадзінаў, спачатку ў Кастрычніцкім РАУСе, потым завезлі ў нейкі апорны пункт; там з намі размаўлялі два гэбэшнікі. Дарэчы, аднаго з іх я пазнала: ён быў падчас нашай апошняй акцыі, стаяў на прыпынку ды адзвоньваў камусьці».

Тым часам Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на вырак суда Першамайскага раёну Віцебску. «Гэта замова рэжыму, яны зацікаўленыя знішчыць Сяргея, як мага больш сапсаваць яму здароўе», – заявіла Алена Каваленка журналістам «Белсату». Жонка палітвязня паведаміла, што мае намер разам з адвакатамі рыхтаваць наглядчую скаргу на судовае рашэнне.

27 лютага суд Першамайскага раёну пад старшыняваннем Алены Жук прызнаў С. Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 Крымінальнага кодэксу). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае актывісту ў траўні 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй яліне Віцебску, – тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленку затрымалі 19 снежня 2011 года і з таго часу не выпускаюць з-за кратаў.

 

 

 

 

 

 

 

 


Источник - belsat.eu.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики