Заява Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу

28 красавіка арыштаваны адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч.

Да раніцы 29 красавіка ўлады не давалі ніякай інфармацыі пра арышт Статкевіча, пра ягонае месцазнаходжанне - ён проста знік.

Рада БНК звяртае ўвагу на тое, што гэтую злачынную, якая вымагае крымінальнай адказнасці, ганебную практыку выкрадання актывістаў апазіцыі ўлады скарыстоўваюць не ўпершыню. І ніхто адказнасці не нясе.

Мы мусім пратэставаць супраць выкрадання людзей! Мы павінны выступіць супраць насілля, ціску рэжыму на грамадства! Мы абавязаныя выявіць нашу салідарнасць з арыштаванымі актывістамі беларускага дэмакратычнага руху - з усімі, хто за новую, вольную, дэмакратычную Беларусь!

Беларускі Нацыянальны Кангрэс яшчэ раз заклікае на сход 1 мая а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска! Запрашаем далучыцца ўсіх не абыякавых да будучыні Айчыны грамадзян, усе дэмакратычныя арганізацыі, якім улады забаранілі Першамайскі марш салідарнасці!

11 мая, Мінск, Кастрычніцкая плошча, 14.00.

Улада - народу! Жыве Беларусь!






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики