У офіс "Вясны" ўварваўся АМАП

 

Каля 13-й гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" брутальна ўварваліся АМАПаўцы.

Людзей паклалі тварам у пол, загадалі ўсім ляжаць. Ідзе вобшук. 

Насупраць пад'езда белы аўтобус з вялікай колькасцю міліцыі. Двор фактычна ачэплены ланцугом.

Каля 57 чалавек затрымана, у тым ліку міжнародныя назіральнікі, а таксама старшыня БХК Алег Гулак, юрыст "Вясны" Наста Лойка. Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі знік з сувязі.

Таксама затрыманы грамадзянін Украіны Канстацін Рэўцкі, грамадзянін Расіі Крэтаў Мікалай, назіральнікі Вясны і БХК Уладзімір АндрыенкаІрына Смяян-Семянюк і Сяржук СемянюкВалдзіс ФугашАлена Пішч, Анастасія Васільчук, Кірыл Кажэнаў, журналістка Ганна Бадзяка.

Адбываецца здымка чалавекам без апазнавальных знакаў, магчыма ён супрацоўнік міліцыі.

Затрыманых меркавана адвязуць у Першамайскі РУУС г. Мінска. 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Апрель 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики