ЗША, ААН і ЭЗ занепакоеныя затрыманьнямі ў Беларусі

Злучаныя Штаты Амэрыкі і Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў выказалі занепакоенасьць тым, што праваабаронцы назвалі найбольшымі рэпрэсіямі беларускіх уладаў супраць пратэстоўцаў за апошнія гады.

Вашынгтон сочыць за «няспыннымі мірнымі пратэстамі ў Беларусі», сказаў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ў камэнтары для Радыё Свабода.

«Мы занепакоеныя шматлікімі затрыманьнямі ўдзельнікаў і журналістаў падчас нядаўніх пратэстаў, сказаў службовец. — Мы заклікаем улады Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязаньняў і паважаць свабоду слова, друку і сходаў».

Тым часам экспэрт ААН у пытаньнях правоў чалавека заклікаў Менск устрымацца ад гвалту і цкаваньня пратэстоўцаў і паважаць свабоду мірных сходаў.

«Міжнароднай супольнасьці варта заставацца ўважлівай, разам з тым я заклікаю беларускія ўлады спыніць гвалт і цкаваньне і паважаць свабоду мірных сходаў», — гаворыцца ў апублікаванай сёньня заяве Міклаша Харасьці, адмысловага дакладчыка ў пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі.

Сотні людзей выходзілі на вуліцы розных гарадоў Беларусі апошнімі тыднямі, каб выказаць свой пратэст супраць «дэкрэту аб дармаедах».

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International паведаміла 13 сакавіка, што як найменей 48 чалавек былі затрыманыя і пакараныя за ўдзел у несанкцыянаваных дэманстрацыях 10-12 сакавіка.

Эўрапейскі Зьвяз заклікаў да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых пратэстоўцаў.

Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ, заявіла 13 сакавіка, што «затрыманьне і пакараньне мірных пратэстоўцаў, у іх ліку апазыцыйных лідэраў, супярэчыць абвешчанай Беларусьсю палітыцы дэмакратызацыі».

www.svaboda.org






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Май 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики