Мікола Статкевіч: Пара гнаць гэтых свіней ад карыта

А дармаеды ў Беларусі ўсё ж ёсць. І іх вельмі шмат. Напрыклад, учора разам з Уладзімірам Някляевым і Яўгенам Афнагелем вырашылі афіцыйна папярэдзіць улады пра "Марш абураных беларусаў" і перадаць адпаведны дакумент у Мінскі гарвыканкам. За паўгадзіны да наведвання гэтай установы я патэлефанаваў у Белсат і папрасіў, каб яго журналісты прыехалі і паказалі аўдыторыі тэлеканала людзей, якія будуць 17 лютага кіраваць Маршам.

Але каля гарвыканкама замест адной белсатаўскай здымачнай групы мы ўбачылі яшчэ і другую. Трох дзядзькаў характэрнай знешнасці. Гледзячы па ўзросце і павадках - у званнях ад маёра да падпалкоўніка. Адзін здымае, другі яго ахоўвае, а трэці - кіруе працэсам. І ўсе гэтыя здаровыя мужчыны з немалымі заробкамі сядзелі недзе цэлы дзень у чаканні, потым былі за паўгадзіны паднятыя па трывозе і дастаўленыя сюды толькі для таго, каб зафіксаваць на відэа, як мы заходзім у дзверы гарвыканкама, за якімі скрыня для лістоў, і выходзім з тых дзвярэй. Які сэнс у іх высокааплатнай "працы" нават для барацьбы супраць апазіцыі?

Я ўжо маўчу пра тых, хто на вочы не паказваўся. Бо толькі па мне аднаму ва ўпраўленні наружнага назірання створаны адмысловы аддзел, дзе "працуюць" дзесяткі чалавек, занятых выключна маёй персонай. Хоць бы працэнтаў па 5 плацілі за тое, што забяспечваю ім працоўныя месцы.

А колькі тысяч такіх "працаўнікоў" заняты смірнай беларускай апазіцыяй па ўсёй краіне. Дадайце сюды армію чыноўнікаў-ідэолагаў і шматлікіх кантралёраў розных масцей, а таксама аднаго аматара штогод абнаўляць свае рэзідэнцыі і палацы. Вось дзе сапраўдныя дармаеды, якія аб'ядаюць рабочых, сялян, настаўнікаў, медыкаў, прадпрымальнікаў, малых, старых.

Калі пазбавіцца ўсіх гэтых аб'ядалаў, то можна будзе не толькі падняць заробкі людзей і адмяніць ганебны пабор з соцен тысяч беспрацоўных, але і нарэшце пачаць плаціць ім нармальную дапамогу па беспрацоўю.

Мяне такая сітуацыя абурае. Калі вас таксама, то прыходзьце на "Марш абураных беларусаў" 17 лютага ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Мінска.
Пара гнаць гэтых свіней ад карыта.

Мікола Статкевіч, Facebook.com.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики