Хітрамудрая філасофія Падгола ці нешта іншае?

Узяцца за пяро вырашыў, прачытаўшы адкрыты ліст Уладзіміра Падгола да выбаршчыкаў, сяброў партыі БНФ і кіраўніцтва. Здаецца мне, што філосаф Падгол пераблытаў божы дар з яешняй. Раней, калі я даведаўся, што паважаны мной Уладзімір (якога ведаю яшчэ па ліхалеццю 90 –х) захацеў паўдзельнічаць у выбарах "палатачнай кампашкі”, падумаў: гэта нейкае непаразуменне. А як жа інакш, бо адукаваны чалавек, які неаднаразова гаварыў аб пачварнасці цяперашняга рэжыму, ды склаў з’едлівы цытатнік "куляў прэзідэнта”, раптам стаў у пікет, каб заклікаць выбаршчыкаў у гэты "цырк на дроце.” У сувязі з яго ўчынкам , я напісаў артыкул , які быў змешчаны на сайце freeregion.infoпад назвай «Подгол забил в свои ворота гол». Да тэкста была дададзена фотка, дзе міліцыянт , мабыць з бадуна, у рэчцы лавіў рукамі рыбу. Але рэдактар абкарнаў і тэкст, і здымак. Праўда, сэнс тэмы не змяніўся. Нагадаю, я пісаў аб нязграбным учынку майго старага знаёмага. І вось ужо на Сойме БНФ абмяркоўваецца ўчынак Падгола. Мне здаецца, Уладзімір так і не зразумеў крытыку сяброў- партыйцаў у свой бок. Навошта прыблытваць да справы чыйсьці сцяг, ці нейкія іншыя дробязі. У народзе кажуць: плюнуў, дакажы цяпер, што не вярблюд! На мой погляд,такі ўчынак з разраду хітрасці . а не мудрасці. Дарэчы,розум прысутнічае і у хітрага, і мудрага. Аднак у хітрага ён без дабраты.Чым і адрознівецца хітры ад мудрага. Але скардзіцца Падголу на сяброў Сойма,тым больш, ляпаць дзвярыма, не варта: лепей прызнаць свае памылкі , ды пакаяцца. Толькі не па-філасофскі, а шчыра, па- людску. Каб у рэшце - рэшт зразумець, што хадзіць на неіснуючыя выбары ці заклікаць да іх гэта бруд. Ад якога ня проста адмыцца…

І апошняе! Колькі можна казаць пра адно і тое? Замшэлая апазыцыя, не здолшьная на нейкія рашучые дзеянні павінна саступіць месца моладзі, якой у Беларуі шмат.

Аўтар: Уладзімір Жыгулоў



19-10-2016, 19:44



Видео


Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики