Суд вырашыў, што артыкулы Эдуарда Пальчыса — экстрэмізм

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачаў разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».

Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне не прысутнічаў. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе прадстаўлялі адвакаты Ганна Бахціна і Яўген Маслаў.

Перад працэсам актывісты Наталля Гарачка, Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі прыйшлі да суда пастаяць з лістоўкамі і плакатамі з заклікамі вызваліць Пальчыса. На сам працэс прыйшлі Ілля Дабратвор, які ідзе сёлета ў дэпутаты ад БНФ, і Аляксей Янукевіч, старшыня БНФ.

Дарэчы, Гарачка расклала лістоўкі на стале суддзі перад пачаткам пасяджэння — у выніку пасяджэнне перанеслі ў іншую залю, а саму Гарачка прытрымалі ў калідоры міліцыянты.

Прыехала на працэс і Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда

Акрамя таго на працэсе прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швецыі.

Пачалося паседжанне з хадайніцтва прадстаўніка Следчага камітэта, які папрасіў зрабіць паседжанне закрытым — бо вынікі сённяшняга суда нібыта могуць паўплываць на крымінальную справу, якую ў дачыненні да Пальчыса расследуе СК.

Суддзя Казлова хадайніцтва задаволіла. Усе, акрамя адваката Маслава і прадстаўніка Следчага камітэта, былі вымушаныя пакінуць залу суда.

Па словах адваката Бахцінай, экспертыза «інфармацыйнай прадукцыі» сайта ўжо прайшла і з’яўляецца «копіяй крымінальнай справы». Вынікі экспертызы — у судзе. Але саміх матэрыялаў з сайта у суддзі няма, падкрэсліла Бахціна.

Сам Пальчыс сябе экстрэмістам не прызнаў, таксама паведаміла Бахціна. Па яе словах, Эдуард адчувае сябе нармальна — яна бачылася з ім за дзень да пасяджэння.

«Умовы стрымання нармальныя, правы яго там ніхто не парушае», — сказала Бахціна.

Праз некалькі гадзін стала вядома, што суд усё ж прызнаў 9 артыкулаў з сайта экстрэмісцкімі.

***

Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было выстаўленаеабвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні») і ч.2 арт. 343 КК («распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў»). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды — матэрыялы парнаграфічнага зместу.

nn.by






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики