Заява Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі настолькі катастрафічная, што без палітычных рэформаў, якія з'яўляюцца абавязковай умовай рэформаў эканамічных, з крызісам не справіцца. Падрыхтаваць заканадаўчую базу для рэформаў павінен парламент, таму дэмаратычныя апазіцыйныя сілы былі гатовыя выкарыстаць нават невялікі шанец у парламенцкай кампаніі, каб пачаць змены ў краіне мірным шляхам. Аднак дыктатура заклапочаная толькі самазахаваннем, пра што сведчаць усе рашэнні ўлады, звязаныя з "выбарамі".

 Дэмакратычныя сілы па-ранейшаму абмежаваная ў магчымасцях і сродках для правядзення выбарчай кампаніі, ніякіх шанцаў для сумленнай канкурэнцыі улада ёй не дае. Адсутнічаюць свабода слова, доступ дэмакратычнай супольнасці да дзяржаўных СМІ. У турмах знаходзяцца палітвязні працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў і незалежных журналістаў у  практыку рэжыму вяртаюцца нават псіхіятрычныя рэпрэсіі. Рэжым адмаўляецца рэабілітаваць палітвязняў, несправядліва асуджаных за ўдзел у "выбарах" 2010 года, пазбаўляючы іх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Шэраг дэмакратычных партый пазбаўленыя рэгістрацыі і магчымасці вылучэння кандыдатаў. Улады не правялі расследаванняў фальсіфікацый шматлікіх папярэдніх выбараў і не прыцягнулі вінаватых да адказнасці. "Выбары" будзе праводзіць тая ж група фальсіфікатараў, што і раней.

З трыццаці рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ да ўвагі пры падрыхтоўцы да "выбараў” прынятыя толькі дзве. Назіральнікі па-ранейшаму пазбаўленыя магчымасці кантраляваць падлік галасоў. У тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі ўключана мізэрнага колькасць прадстаўнікоў апазіцыі, удвая меншая, чым на папярэдніх выбарах. Захоўваецца адзін з асноўных інструментаў фальсіфікацый: датэрміновае галасаванне. 

Захоўваюца непразрыстыя ўмовы фінансавання кандыдатаў. Праўладныя кандыдаты карыстаюцца адміністратыўным рэсурсам, а альтэрнатыўныя уладзе кандыдаты пазбаўленыя нават таго, што мелі раней: бюджэтных сродкаў на друк агітацыйных матэрыялаў. Не могуць кандыдаты ад апазіцыі разлічваць і на дапамогу бізнесу, паколькі такая дапамога пагражае пераследам.

Цалкам відавочна, што рэжым рыхтуе чарговы выбарчы фарс. Такія безадказныя паводзіны ўладаў толькі паглыбяць крызіс, і прывядуць да далейшага збяднення народа. Увыніку дзеянняў улады ствараецца пагроза незалежнасці беларускай дзяржавы. 

Каб гэтага не здарылася, беларуская дэмакратычная апазіцыя мусіць выступіць адзінай сілай з патрабаваннем адкрытых, сумленных выбараў пад міжнародным кантролем. 


Мінск,

08.07.2016






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики