«Джона Сільвера» экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларускага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага ў інтэрнэце як Джон Сільвер, этапавалі з Бранскага СІЗА ў Беларусь. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарцы ў Мінску. Пра гэта паведамляюць знаёмыя хлопца са спасылкай на ягонага бацьку.

«Калі гэта так, трэба патрабаваць вызвалення», — піша Павел Севярынец у фэйсбуку. Ягоны запіс сабраў 56 перапостаў.

Блогера, аўтара баявітага сайта 1863x.com, затрымалі 23 студзеня пры перасячэнні ўкраінска-расійскай мяжы. Пасля гэтага ідэнтычнасць блогера раскрыў адзін з расійскіх нацыяналістычных сайтаў, ён жа апублікаваў турэмныя здымкі хлопца. 

Як аказалася, блогера зваць Эдуард Пальчыс, яму 25 гадоў, ён родам з Ліды (Гродзенская вобласць). Сам блогер называў сябе Jhon Silver.

Свайго сапраўднага імя для публікі ён не раскрываў, хоць праваахоўным органам яно было вядомае. Супраць яго ў Беларусі летась былі заведзеныя крымінальныя справы, а ён парушыў падпіску пра нявыезд і разам з жонкай выехаў ва Украіну, дзе хацеў атрымаць палітычны прытулак.

Поўны варыянт ягонага артыкула-споведзі на 1863x.com чытайце тут.

Блогер расказваў, што ў Беларусі яго спачатку абвінавацілі па 130 артыкуле КК РБ — распальванне варожасці па нацыянальнай прыкмеце за гэты матэрыял на сайце 1863х.com, а таксама за іншыя артыкулы ў падтрымку Украіны на сайце. Следчыя інтэрпрэтавалі заклік «Забі «Рускі свет» як заклік да забойства ўсіх рускіх. 

Jhon Silver піша, што баяўся за сваіх родных і нявесту — якую таксама шмат разоў дапытвалі, бо яна была адзіным сведкам ягонай дзейнасці. Ён прызнаўся, што ён і ёсць стваральнікам і адміністратарам сайта. 

Пасля ягоных прызнанняў, запісаных на камеру, хлопца на месяц адправілі ў «Навінкі» на добраахвотную судова-псіхічную экспертызу. Там яму дазвалялі сустрэчы з роднымі і сябрамі, там ён і дазнаўся, што ягонае знікненне з сеціва заўважылі СМІ. Ён мяркуе, што розгалас у СМІ і дапамог яму.

Пасля месяца ў «дурцы» яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Аднак пасля таго як ён аднавіў публікацыі 1863х.com, сцвярджаў ён, праз некаторы час супраць яго завялі яшчэ адну крымінальную справу, за парнаграфію, якую знайшлі ў некаторых фотажабах — чужых, якія ён перадрукаваў з расійскага шавіністычнага рэсурсу ў якасці прыкладу расійскай прапаганды. 

Пасля гэтага хлопец вырашыў пераехаць ва Украіну разам з жонкай. «Я вярнуся пры першай магчымасці», — казаў ён.

Сябры мяркуюць, што ў Расію яго звабілі людзі, якія абяцалі яму цікавую інфармацыю.







Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики