Зварот да сябраў БСДП

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - партыя роўнасці і справядлівасці, партыя будучыні, партыя большасці грамадзян, якія хочуць пераменаў. Перамены патрэбны і ў нашай партыі.

Мы лічым, што БСДП павінна быць партыяй дзеянняў, партыяй надзей і партыяй-лідарам. БСДП павінна адпавядаць выклікам сучаснасці, быць гатовай да змены сітуацыі ў краіне і стаць рухавіком дэмакратычных рэформ.

Больш актыўнасці, больш празрыстасці і больш унутраннай дэмакратыі – гэтыя прынцыпы павінны стаць асноўнымі ў будучай дзейнасці для абноўленнага кіраўніцтва БСДП.

На жаль, старшыня БСДП за 4 гады не праявіла сябе як аўтар ідэй, як арганізатар мерапрыямстваў, як унутрыпартыйны мэнэджэр.

Замест гэтага старшыня БСДП ужо выказала свой погляд: яна не прызнае вынікі канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі БСДП, на якой абрана 10 дэлегатаў на З’езд БСДП. Такога можна чакаць і ў дачыненні да вынікаў абласных канферэнцый у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Нагадаем, што толькі з гэтых трох абласцей абрана 26 дэлегатаў (з 46) на З’езд БСДП.

Акрамя таго, на наш погляд, толькі за намер вылучыцца на пасаду 1-га намесніка старшыні БСДП Жанна Семянтовіч была звінавачана ў парушэнні Статута і асобныя таварышы ў Мінску пачалі патрабаваць выключыць яе з БСДП.

Мы лічым, што такія метады ўнутрыпартыйнай барацьбы недапушчальныя і не адпавядаюць дэмакратычным стандартам і ставяць мэтай толькі адно: манапалізаваць уладу ў партыі і паралізаваць дзейнасць БСДП.

Нагадаем, што канферэнцыі БСДП у Гомельскай і Брэсцкай абласцях прапанавалі вылучыць на пасаду старшыні БСДП Ігара Маслоўскага, на пасаду 1-га намесніка старшыні Жанну Семянтовіч, на пасаду намеснікаў Алега Шабетніка, Ганну Канюс, Яўгена Вільскага.

Мы звярятаемся да дэлегатаў З’езду, сябраў ЦК, да ўсіх сябраў БСДП прыкласці ўсе намаганні для правядзення З’езда БСДП на дэмакратычных прынцыпах, на основе палітычнай канкурэнцыі з улікам усіх абраных дэлегатаў. Абласныя канферэныці з’яўляюцца вышэйшымі органамі БСДП на тэрыторыі адпаведных рэгіёнаў, а спробы вылучыцца на любыя партыйныя пасады з’яўляюцца неад’емным правам кожнага сябра партыі згодна Статута і заканадаўства РБ.

Мы просім не шукаць спецыяльных падстаў для непрызнананя адзін аднага, а аб’яднацца на карысць сацыял-дэмакратыі, на карысць Беларусі! Жыве Беларусь!

Абраныя дэлегаты ад Брэсцкай вобласці: Амялюсік Аляксандр Сяргеевіч, Болбат Вячаслав Парфір’евіч, Бусень Андрэй Аляксандравіч, Ваўчок Ксенія Юр’еўна, Дубаносаў Леанід Вітальевіч, Ермакова Галіна Іванаўна, Іваноў Арцём Уладзіміравіч, Кавалюк Віктар Сцяпанавіч, Кармановіч Васіль Уладзіміравіч, Мазан Сяргей Анатольевіч, Марчук Аляксей Васільевіч, Пархамчук Ірына Васільеўна, Стасюк Алег Вітальевіч.

Абраныя дэлегаты ад Віцебскай вобласці: Барысава Ніна Яўгенаўна, Аляхновiч Леанід Адамавіч, Барысава Таццяна Уладзіміраўна, Бiончык Міхаіл Іванавіч, Болбат Валянціна Васільеўна, Мiкулiн Аляксандр Iосіфавіч, Парчынскi Вячаслаў Міхайлавіч, Пiванос Антаніна Апанасаўна, Рачынскi Алег Анатольевіч, Трафiмава Таццяна Аляксандраўна.

Абраныя дэлегаты ад Гомельскай вобласці: Лінкевіч Сяргей Леанідавіч, Жукаў Яўген Дзмітрыевіч, Карпячкоў Алег Фролавіч.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Август 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики