У Беларусі расследуюцца крымінальныя справы за публікацыі на 1863x.com

Следчы камітэт пацвердзіў БелаПАН факт расследавання крымінальнай справы па факце размяшчэння публікацый на сайце 1863x.com.

Як паведаміла карэспандэнтцы інфармагенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова, расследаванне вядзецца па дзвюх крымінальных справах: ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варажнечы) і ч. 2 арт. 343(распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).

БелаПАН нагадвае, што сайт 1863х.com быў створаны прыкладна паўтара гады таму ананімам з нікам Джон Сільвер (Jhon Silver). "На ім публікуюцца палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі. Стваральнік сайта вядзе яго на ўмовах поўнай ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з ім з'яўляецца Інтэрнэт, з дапамогай якога ён меў зносіны з аўтарамі і даваў інтэрв'ю”, – піша агенцтва.

Першым пра крымінальныя справы паведаміў на сваім сайце сам Джон Сільвер. Па яго словах, гэта здарылася ў маі 2015 года і суправаджалася затрыманнем спецслужбамі і змяшчэннем яго ў "псіхушку”. Восенню 2015 года ён пакінуў Беларусь, а ў пачатку 2016 года ў СМІ з’явілася інфармацыя пра яго затрыманне на тэрыторыі Расіі і магчымую будучую экстрадыцыю ў Беларусь. Па інфармацыі БелаПАН, МУС Беларусі абвясціла яго ў вышук за парушэнне падпіскі пра нявыезд.

Нагадаем, што Следчы камітэт вядзе таксама праверку па скарзе віцебскага суддзі на публікацыю сайта freeregion.info. Нагодай для звароту суддзі ў Следчы камітэт стала публікацыя «Судьи превосходят в беззаконии его творцов», што з’явілася на рэсурсе 12 студзеня г.г. Паводле freeregion, суддзя Андрушэнка хоча, каб аўтара прыцягнулі да адказнасці па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 368 (публічная знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), 369 (публічная знявага прадстаўніка ўлады) і 391 (знявага суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя). Пад публікацыяй стаіць імяПятра Іванова – "старшыні Генеральнага савета па стварэнні міжнароднага грамадскага аб’яднання «За сумленную ўладу»”.




  • с ЛЮБЫМ ЧЕЛОВЕКОМ В БЕЛОРУССИИ МОГУТ ЛЕГКО РАСПРАВИТЬСЯ.СУДЫ,От районного до верховного Судят по телефонному звонку. Я прошёл застенки лукашенковской психушки,С благословения всех видов судов)только за то что губернатору в лицо ,на официальном приёме сказал что о нём думает население. Сегодня послал председателю Верховного суда Сукало,что думают о су-каловском правосудии люди,чем оно отличается от басманного суда России. Жду очередной посадки или закрытия.. Весь мир услышит звериный оскал Сукаловского правосудия.Новости на сайте Свободный регион.


Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Октябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики