БАЖ звярнуўся да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання

ГА «БАЖ» праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра абставіны збіцця журналіста Паўла  Дабравольскага і адміністрацыйны пераслед беларускіх фрылансераў.  

Арганізацыя заклікае яго дамагацца ад беларускіх уладаў тлумачэняў па ўсіх сур’ёзных выпадках парушэння правоў журналістаў.

ГА "БАЖ” просіць садзеяння спецдакладчыка ў аднаўленні справядлівасці ў дачыненні да карэспандэнта TUT.by. Гэта азначае правядзенне поўнага і аб’ектыўнага расследавання абставін яго затрымання і збіцця, адмену яго штрафу, а таксама спыненне практыкі ўжывання сілы супраць журналістаў пры выкананні прафесійных абавязкаў.  

Журналісцкая арганізацыя таксама інфармуе сп-ра Кэя пра новыя штрафы журналістам за супрацоўніцтва за замежнымі СМІ – у прыватнасці, Ларысе Шчыраковай і Кастусю Жукоўскаму. ГА "БАЖ” просіць, каб спецдакладчык пры дапамозе міжнародных механізмаў дамагаўся спынення пераследу фрылансераў, адмены рашэнняў па іх адміністрацыйных справах і спынення практыкі іх пераследу.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики