Распачата кампанія па збору сродкаў на аплату штрафаў графіцістаў «Беларусь мае быць беларускай»

29 студзеня ў Мінску завершыўся працэс над графіцістамі за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». Суд пакараў хлопцаў вялікімі штрафамі: Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў), Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8 400 000 рублёў) і Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6 300 000 рублёў).

Хлопцы-графіцісты звярнуліся да «Арт Сядзібы» з просьбай дапамагчы арганізаваць збор сродкаў на аплату штрафаў.

Падтрымаць хлопцаў і пералічыць грошы на аплаты штрафаў можна некалькімі спосабамі:

1. Набыць цішотку з малюнкам «Беларусь мае быць беларускай». Аўтарам прынта з’яўляецца Максім Пякарскі. На малюнку за перакрэсленым сярпом і молатам — крыжы Курапатаў, а за перакрэсленай свастыкай — званы Хатыні.

 

 

Кошт цішоткі будзе 300 000 рублёў, увесь прыбытак пойдзе на аплату штрафаў!

Каб замовіць цішотку, трэба:

— выбраць патрэбны мужчынскі ці жаночы памер у табліцы тут,
— даслаць заяўку з пазнакай «Беларусь мае быць беларускай» на e-mail: artsiadziba@gmail.com (у заяўцы напішыце імя і прозвішча, тэлефон, мужчынскі ці жаночы памер, колькасць, а для адпраўкі поштаю накладзеным плацяжом — паштовы адрас).

2. Ахвяраваць сродкі некалькімі варыянтамі:

— зрабіць дабрачынны ўнёсак на рахунак «Арт Сядзібы» ў любым банку Беларусі, бланк з рэквізітамі тут;
— перадаць грошы праз офіс «Арт Сядзібы»Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ);
— пералічыць любую суму карткай праз плацёжную сістэму «PayPal».







Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Апрель 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики