Станем за вольны Байнэт! (інфаграфіка)

5 лістапада ўжо восьмы год журналісцкія арганізацыі свету ладзяць кампанію "Станем за журналістыку!”.

Кожная краіна канцэнтруецца на самай балючай для яе праблеме. Летась БАЖаўцы "стаялі” за калег-фрылансераў. Сёлета ж мы лічым, што востра паўстала тэма блакавання незалежных беларускіх сайтаў і наогул – узмацнення кантролю над Байнэтам.

Нагадаем, што і ў канцы мінулага года, і сёлета шэраг незалежных сайтаў падпаў пад блакаванне. З некаторымі рэсурсамі (напрыклад, kyky.org) сітуацыя абуральная, але прынамсі ясная – вядома, хто і за што яго блакаваў.

Іншая справа – адсутнасць доступу да цэлага шэрагу сайтаў у снежні 2014 г. і сайтаў кампаніі БелаПАН у пачатку кастрычніка 2015 г. Нягледзячы на ўсе спробы высветліць, хто і за што перакрываў доступ да рэсурсаў, замоўцы і выканаўцы засталіся невядомымі.

Усе нарматыўныя акты, якія прымаюцца ў сферы рэгулявання Байнэту, накіраваныя на ўзмацненне кантролю над гэтай сферай.

Мы лічым, што гэтая праблема заслугоўвае нашай увагі, і таму прапануем зрабіць лозунгам сёлетняй кампаніі – "Станем за вольны Байнэт!”

5 лістапада на сайце ГА "БАЖ” а 12-й гадзіне пачнецца анлайн-канферэнцыя "Сёння і заўтра беларускага інтэрнэту” з удзелам Міхаіла Дарашэвіча (кіраўнік праекту Gemius Belarus, даследчык і незалежны эксперт у галіне развіцця інтэрнэт-тэхналогій) і Аляксея Казлюка (супрацоўнік па даследаваннях і прававых пытаннях Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend).

Сёння ж ГА "БАЖ” накіруе ліст у Мінінфармацыі з просьбай патлумачыць, у якіх выпадках міністэрства прымае рашэнне абмежаваць доступ да рэсурса, а ў якіх – вынесці папярэджанне, і якімі крытэрамі пры гэтым кіруецца. Таксама арганізацыя хоча даведацца, колькі такіх рашэнняў і за якія парушэнні прыняло міністэрства ў 2015 годзе.

Юрысты арганізацыі падрыхтавалі адмысловую інфаграфіку, якая апісвае схему абмежавання доступу да рэсурсаў у Байнэце:

 






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики