Мікола Статкевіч заклікае да новай акцыі каля будынку КДБ у Менску

Экс-кандыдат упрэзыдэнты на выбарах 2010 году, былы палітвязень Мікола Статкевіч заклікае ўшанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад сьценамі КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў на праспекце Скарыны ў Менску.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

„29 кастрычнiка - чорная дата беларускай гiсторыi. У гэты дзень 1937 года НКВД растраляла болей за 100 дзеячоу нашай культуры, пераважна пiсьменнiкау. Сталiнскiя каты ведалi, што рабiлi. Менавiта "людзi слова" ствараюць духоуны падмурак нацыi, без якога яна ператвараецца у статак. Мы вiнаватыя перад нашымi пакутнiкамi, бо каты, якiя знiшчылi iх i сотнi тысячау iншых беларусау, дагэтуль не асуджаныя i лiчацца героямi. Таму сучасныя нашчадкi катау смела iдуць iх шляхам. Iзноу яны у сваiх турмах катуюць патрыетау Беларусi. Калi грамадства забываецца пра свае трагедыi, яны могуць паутарацца.
Заклiкаю тых, хто гатовы, прыйсцi 29.10 у 18.30 да сценау будынкау КГБ i мiнiстэрства унутраных спрау на праспекце Скарыны, каб са свечкамi у руках стварыць ланцуг памяцi ахвярау сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катау пра адказнасць за злачынствы”.






Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики