Пасьля вызваленьня Гайдукова адразу арыштавалі

 

Былога палітвязня Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту зараздачу ўлётак упадтрымку палітвязьняў.

Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту зараздачу ўлётак.

«Маці бачыла актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла»,— паведаміла Радыё Свабода каардынатарка аргкамітэту пастварэньні партыі БХД па Віцебшчыне Тацяна Севярынец.

Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак.

Андрэй Гайдукоў - былы палітзняволены, 8 лістапада 2012 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Справа Гайдукова разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачанье Гайдукову было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў Гайдукова паводле крымінальнага артыкула «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва саспецслужбамі, органамі бяспекі або органамі замежнай дзяржавы». Яго прызналі «вінаватым успробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады». 8 траўня 2014 году Андрэй Гайдукоў выйшаў на волю.


 







Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Июль 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики