У Беларусі блякуюць доступ да незалежных украінскіх сайтаў

У Беларусі блякуюць доступ да незалежных украінскіх сайтаў, спасылаючыся на заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі. У прыватнасьці, сёньня цягам раніцы быў заблякаваны сайт censor.net.ua, некалькі дзён з тэрыторыі Беларусі не праглядаецца сайт незалежнай інтэрнэт-газэты glavnoe.ua.

На старонках зьмешчана інфармацыя, што «доступ да сайту абмежаваны ў адпаведнасьці з заканадаўствам Расейскай Фэдэрацыі». У прыватнасьці, адзначаецца, што «сайт можа ўтрымліваць інфармацыю, распаўсюд якой на тэрыторыі Расеі забаронены».

 

Украінскія сайты блякуюць не ў Беларусі — гэта робяць расейскія правайдэры. Гэта ў інтэрвію выданьню «Биржевой лидер» пацьвердзілі прадстаўнікі Дзяржінспэкцыі па электрасувязі Мінсувязі і інфарматызацыі Беларусі. Паводле іх словаў, Беларусь закупляе трафік, пры гэтым адзін з каналаў, па якіх трафік паступае ў краіну, ідзе з Расеі. Расейцы не ўлічылі інтарэсы беларускага боку і наклалі на трафік, які ідзе ў бок Беларусі, уласныя фільтры.

У Расеі сапраўды існуе дзяржаўны рэестр, у якім сабраныя ўсе забароненыя для распаўсюду на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі дамэнныя імёны, сеткавыя адрасы і паказьнікі старонак сайтаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў інтэрнэце.

Падставай для ўнясеньня ў Адзіны рэестр інтэрнэт-рэсурсу зьяўляецца распаўсюджваньне дадзеным сайтам матэрыялаў, у якіх зьмяшчаецца інфармацыя па вырабе і выкарыстаньні наркатычных або псыхатропных сродкаў, альбо на сайце зьмешчаны матэрыялы з парнаграфічнымі малюнкамі асобаў, якія не дасягнулі непаўналецьця. Яшчэ адной прычынай, паводле якой любы сайт можа быць унесены ў «чорны сьпіс», зьяўляецца рашэньне суда, якое прызнае матэрыялы, якія зьмяшчаюцца на дадзеным інтэрнэт-рэсурсе, інфармацыяй, якую забаронена распаўсюджваць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У выпадку абмежаваньня доступу да таго ці іншага рэсурсу беларускім карыстальнікам прапануюць зьвяртацца да сваіх правайдэраў ці наўпрост у Белтэлекам. Тады накіроўваецца запыт у Расею, і блякаваньне рэсурсу з тэрыторыі Беларусі павінна спыніцца.

У Беларусі існуе падобная практыка блякаваньня інтэрнэт-рэсурсаў, таксама існуе ўласны чорны сьпіс сайтаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, туды ўваходзяць сайты Хартыі’97, «Беларускага партызана», сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» і многія іншыя.

 


Источник - Радыё Свабода.





Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики