У Наваполацку распачаўся суд над Яўгенам Парчынскім

21 ліпеня ў Наваполацкім судзе распачаліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні грамадзкага актывіста Яўгена Парчынскага ў парушэньні крымінальнага закону. Актывісту інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся ў 2009 годзе, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.

У адкрытае судовае паседжаньне падтрымаць Яўгена прыйшлі актывісты грамадзкіх арганізацыяў полацкага рэгіёну і гораду Віцебску. Крымінальны перасьлед актывіста калегі зьвязваюць зь яго актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.

Віцебскі "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў распавёў, што 21 ліпеня быў апытаны адзін з грамадзян у якасьці пацярпелага. Пацярпелы блытаўся ў паказаньнях, многія падзеі двухгадовай даўніны ня мог успомніць.

Яўген Парчынскі не прызнаў абвінавачваньні, зьвязаныя з махлярствам і падбухторваньнем да дачы хабараў.

Дзіўна, што крымінальныя абвінавачваньні 2009-2012 гадоў супраць Парчынскага перададзеныя ў суд толькі цяпер. У 2014 годзе ён удзельнічаў у мясцовых выбарах, але ня быў зарэгістраваны камісіяй у якасьці кандыдата. У полацкім рэгіёне Яўген вядзе актыўную працу ў грамадзкіх арганізацыях, арганізуе разнастайныя мерапрыемствы, зьдзяйсьняе інфармацыйную працу сярод насельніцтва.

Судовае паседжэньне вядзе сам старшыня Наваполацкага суду Ляўчонак Пётар Уладзімеравіч. 22 і 23 ліпеня с 10:00 прызначаныя наступныя паседжаньні суду, дзе будуць праведзеныя апытаньні сьведак і пацярпелых.






Видео


Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики