Дзмітрыю Галко далі 10 сутак, Ярашэвічу – 12

Сталі вядомыя прысуды абодвум журналістам. Суддзя Маскоўскага райсуда Таццяна Матыль прысудзіла Аляксандру Ярашэвічу 12 сутак адміністратыўнага арышту. Крыху раней суддзя Яўген Хаткевіч прызначыў пакаранне Дзмітрыю Галко – 10 сутак арышту.

 

Абодвух прызналі вінаватымі ў парушэнні двух артыкулаў КаАП – 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

 

У судзе выступілі двое сведкаў з боку міліцыі – Віктар Жарскі і Аляксей Гарошка. Іх паказанні супярэчылі адно аднаму і падпісаным імі ж рапартам. У прыватнасці, міліцыянты далі розную інфармацыю адносна месца затрымання і дзеянняў Галко, які нібыта хапаў іх за рукі. Міліцыянт Маскоўскага РУУС Дзмітрый Новік у судзе прызнаў, што змяняў падпісаныя рапарты сваіх калег.


Прысутным у судзе журналістам забаранілі карыстацца не толькі відэа- і фота-, але і аўдыётэхнікай. Траіх нашых калег – Аксану Рудовіч, Алега Груздзіловіча і Барыса Гарэцкага – суддзя хацеў выдаліць з залы на падставе таго, што яны трымалі ў руках мабільныя тэлефоны, пры дапамозе якіх нібыта вялі аўдыёзапіс. Ім дазволілі застацца ў зале толькі пасля таго, як яны здалі тэлефоны міліцыянту.


Каментар юрыста, намесніка старшыні ГА "БАЖ” Андрэя Бастунца: "Ёсць інструкцыя Міністэрства юстыцыі РБ ад 2006 г. "Аб парадку прадастаўлення інфармацыі пра дзейнасць агульных судоў Рэспублікі Беларусь для асвятлення ў СМІ”. У ёй гаворыцца, што кіна- фота-, відэаздымкі, НАЎПРОСТАВАЯ радыё-і тэлетрансляцыя дапкускаюцца з дазволу суддзі з улікам меркаванняў прысутных бакоў. І што старшыня мае права запатрабаваць спыніць кіна-, фотаздымкі і відэазапіс, калі гэта перашкаджае працэсу. Аднак пра АЎДЫЁЗАПІС нічога не гаворыцца. У Адміністратыўным і Працэсуальна-выканаўчым кодэксах пра аўдыёзапіс таксама нічога не прапісана. Так што, зыходзячы з прынцыпу галоснасці судавытворчасці, дзеянні суддзі не заснаваныя на законе”.


Увечары 6 мая сябры ГА "БАЖ" вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі арыштантаў "Чарнобыльскага шляху".


Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА "БАЖ", калі ён разам з вядомым блогерам Дзмітрыем Галко падыходзілі да станцыі метро, побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус. Хлопцаў затрымалі і адвезлі ў Маскоўскае РУУС, дзе яны і правялі ноч.


У 22:40 прэсавы сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі на просьбу ГА "БАЖ" пацікавіцца лёсам затрыманых адказаў адмовай, спаслаўшыся на позні час.


Тым часам позна ўвечары на Ярашэвіча і Галко склалі адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам і вырашылі пакінуць іх да суда за кратамі.






Метки к статье: прысудз, вядомыя, Матыль, Суддзя, страты, пакаранне, райсуда, прысуды, сутак, Маско, Стал




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики