Вінаградаў прапануе апазыцыі скласьці ў пазл бел-чырвона-белы сьцяг

17:30, як і плянавалася, Паўла Вінаградава выпусьцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна, дзе ён адбываў пакараньне.

Сустракаць Вінаградава прыйшло два дзясяткі чалавек. Сярод іх Уладзімер Някляеў, Наста Палажанка, Марына Адамовіч, Валер Шчукін, Уладзімер Мацкевіч, Сяргей Марцалеў, Максім Вінярскі, Васіль Парфянкоў.

Сустракалі Паўла жонка Сьвятлана і бацька Юры. Сябры падрыхтавалі для Паўла драўляны макет бел-чырвона-белага сьцяга, зробленага з кавалкаў пазла.


Вінаградаў раздаў кожнаму прадстаўніку дэмакратычных рухаў, якія прыйшлі пад Акрэсьціна, па кавалку пазла. Ён кажа, што гэтая акцыя можа стаць сымбалем салідарнасьці і яднаньня апазыцыі.


Некалькі кавалкаў пазла засталося. Іх Вінаградаў абяцае аддаць тым, хто прыйдзе 9 траўня сустракаць пасьля сутак Уладзя Яроменка.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў быў асуджаны на 12 сутак за акцыю салідарнасьці зь Міколам Статкевічам.

24 красавіка Вінаградаву споўнілася 25 гадоў. Дзень народзінаў ён сустрэў у турме.


Источник - Радыё Свабода.


Метки к статье: сьцяга, макет, ляны, чырвона, Сябры, пазла, зробленага, падрыхтавал, nbsp




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Январь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики