Віцебскіх актывістаў выклікаюць у міліцыю за «чарнобыльскі пікет»

Віцебскіх актывістаў выклікаюць у міліцыю за «чарнобыльскі пікет»Сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву дахаты прынесьлі позву ў Кастрычніцкі РАУС. Яго выклікаюць 30 красавіка, каб узяць тлумачэньні наконт пікету, што яны правялі на ўгодкі чарнобыльскай трагедыі разам з аднапартыйцам Віталем Каваленкам, братам вядомага актывіста Сяргея Каваленкі.

Позву супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС уручылі сыну Яна Дзяржаўцава — каб перадаў бацьку. На позьве быў пазначаны кантактны тэлефон, чым спадар Дзяржаўцаў і скарыстаўся:

«Я патэлефанаваў, каб папярэдзіць, што бегаць ад міліцыі не зьбіраюся. Але знаходжуся па-за межамі Віцебску, таму ніяк не змагу патрапіць у пастарунак да 10.00. Прасіў, каб гутарку перанесьлі на іншы дзень. Аднак міліцыянты не пагадзіліся: загадалі прыйсьці заўтра да 12-й. Сказалі, што „ненадоўга". Але іхнае „ненадоўга" — гэта могуць быць і 15 сутак, калі яны вырашаць складаць пратакол ды тэрмінова перадаваць яго ў суд. А могуць і зьмясьціць ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду... Пыталіся, ці не ведаю я тэлефона Віталя Каваленкі. Яму позву яшчэ не прыносілі, але, відаць, хочуць яго выклікаць таксама».

26 красавіка Ян Дзяржаўцаў і Віталь Каваленка выйшлі ў цэнтар Віцебску з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль». Праз колькі часу, калі актывісты ўжо згарнулі плякаты, да іх пад’ехала міліцэйская машына. Аднак міліцыянты ня бачылі партыйцаў з плякатамі, таму яны толькі папярэдзілі, каб плякатаў не разгортвалі. І на ўсялякі выпадак патруль праводзіў Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленку да прыпынку грамадзкага транспарту...

Фотаздымкі зь пікету ў той самы дзень зьявіліся на розных інтэрнэт-сайтах. Дзяржаўцаў і Каваленка прадбачылі, што гэта можа стацца галоўным доказам супраць іх, калі міліцыянты пазьней захочуць скласьці пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Так яно і здарылася, і сябры КХП-БНФ не зьбіраюцца адмаўляць таго, што зрабілі.


Источник - Радыё Свабода.


Метки к статье: Кансэрваты, актыв, позву, nбратам, кету, Каваленк, РАУС, тлумачэньн, аднапартыйцам, Кастрычн, узяць




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики