Затрыманую Таццяну Гаўрыльчык вызвалілі

Відэааператарка газеты "Наша Ніва" была затрыманая у падземным пераходзе ля Акадэміі Навук перад масавай акцыяй на Дзень Волі.


Затрыманне адбылося таму, што Таццяна ў падземным пераходзе здымала на відэа міліцыянтаў, і ім гэта не спадабалася.


12.30 Як паведаміла журналістка па тэлефоне прэс-службе ГА "БАЖ”, міліцыянты забралі ў яе  рэдакцыйнае пасведчанне і пайшлі кудысьці "раіцца з начальствам”. Тэлефон пакуль не забіраюць, хаця адзін з супрацоўнікаў міліцыі меў намер гэта зрабіць.


13.00 Таццяну ўсё яшчэ не адпусцілі. Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі ў курсе сітуацыі з журналісткай. Ён паведаміў намесніку старшыні ГА "БАЖ" Андрэю Бастунцу, што звязваўся з міліцыянтамі, якія трымаюць Гаўрыльчык: тыя сказалі, што "рязбяруцца і адпусцяць" яе.


13.10 Таццяну Гаўрыльчык выпусцілі з міліцэйскага апорнага пункта. Ніякага пратакола не складалі.



Метки к статье: Навук, затрыманая, акцыяй, падземным, газеты, Наша, перад, дэааператарка, пераходзе, Дзень, была




Видео

Блоги

Профиль
Войти через:



Календарь
«    Ноябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 

Карта новостей

Вернуть ли белорусскому языку статус единственного государственного?


  • ВКонтакте
  • Одноклассники

Баннеры

Счетчики